Размер:
A A A
Цвет: C C C
Изображения Вкл. Выкл.
Обычная версия сайта
24.02.2021

Універсітэцкая дыктоўка

Так,  у нашым ўніверсітэце ў рамках  Дня роднай мовы адбыўся шэраг мерапрыемстваў, у тым ліку і  ўніверсітэцкая дыктоўка “Родная мова”Супрацоўнікі аддзела выхаваўчай работы з моладзю, рыхтуючы пэўнае  мерапрыемства, не столькі імкнуліся праверыць арфаграфічныя здольнасці ўдзельнікаў, колькі прывіць жаданне бліжэй пазнаёміцца з роднай мовай, падтрымаць цікавасць да яе вывучэння, бо такую пяшчотную, пявучую, вобразную і шчырую павінен ведаць кожны з нас. Беларуская мова – наша нацыянальнае багацце.

У напісанні дыктоўкі прынялі ўдзел студэнты  і выкладчыкі універсітэта.   

Перад напісаннем тэкста пад дыктоўку старшы выкладчык кафедры педагогікі і псіхалогіі М.В. Слабажаніна паведала ўдзельнікам мерапрыемства пра гісторыю ўзнікнення гэтага свята і развіцця роднай мовы.

Вынікі напісання дыктоўкі паказалі, што наша моладзь ведае, шануе  родную мову, - мову сваіх бацькоў, дзядоў і прадзедаў; мову блакітных рэк і азер, зяленых лясоў, пшанічных палеў, што раскінуліся па прасторы любімай Беларусі.

Удзельнікі, якія найлепш за ўсіх напісалі дыктоўку, былі адзначаны дыпломамі і  каштоўнымі падарункамі.










Возврат к списку

Контакты Вакансии